Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грузі́нскі тэхні́чны ўніверсітэ́т (груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Remove ads
Гісторыя
Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1922 годзе як політэхнічны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першую лекцыю прачытаў грузінскі матэматык прафесар А. Размадзэ. Факультэт ператвораны ў 1928 годзе ў самастойны Грузінскі політэхнічны інстытут, у 1990 годзе ён атрымаў статус універсітэта.
Структура
- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт энергетыкі і тэлекамунікацый
- Горна-геалагічны факультэт
- Факультэт хімічнай тэхналогіі і металургіі
- Факультэт транспарту і машынабудавання
- Факультэт архітэктуры, урбаністыкі і дызайну
- Факультэт права і міжнародных адносін
- Факультэт інжынернай эканомікі, медыя-тэхналогій і сацыяльных навук
- Факультэт бізнес-тэхналогій
- Факультэт інфарматыкі і сістэм кіравання
- Факультэт аграрных навук і інжынерыі біясістэм
- Міжнародная школа дызайну
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads