Грын-Рывер (прыток Каларада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Грын-Рывер (англ.: Green River) — рака на паўднёвым захадзе штата Ваёмінг, паўночным захадзе Каларада і ўсходзе Юты, ЗША. Самы вялікі прыток ракі Каларада. 1175 км у даўжыню; плошча басейна — 124 578 км². Сярэдні расход вады — 173 м³/с.

Бярэ пачатак на поўначы акругі Саблет штата Ваёмінг, у раёне горнага хрыбта Уінд-Рывер, на тэрыторыі нацыянальнага лесу Брыджэр-Тытан. Цячэ ў паўднёвым і паўднёва-ўсходнім кірунках праз акругі Саблет, Лінкальн і Суітуотэр штата Ваёмінг; паблізу горада Ла-Бардж вадасховішча Фартэнель, сфармаванае аднайменнай плацінай.
Шырыня ракі складае ад 30 да 100 м у верхняй плыні і да 460 м у ніжняй плыні. Глыбіня складае ад 1 да 15 м. Вышыня вусця — 1181 м над узроўнем мора[1].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads