Каларада (рака)

рака ў ЗША і Мексіцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Каларада (рака)
Remove ads

Каларада (англ.: Colorado River, ісп.: Río Colorado) — рака ў ЗША і Мексіцы. Даўжыня 2330 км (з прытокам Грын-Рывер 3200 км). Плошча дэльты 100 тыс. км². Вадазбор 635 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,508 тыс. м³/сек. Пачынаецца ў Перадавым хрыбце Скалістых гор, цячэ пераважна па пустынных і паўпустынных раёнах. Пры перасячэнні плато Каларада ўтварае глыбокія каньёны агульнай даўжынёй каля 800 км (у тым ліку Гранд-Каньён). Упадае ў Каліфарнійскі заліў Ціхага акіяна. Прытокі: Грын-Рывер (справа), Сан-Хуан, Літл-Каларада, Хіла (злева). Жыўленне снегавое, разводдзе з красавіка па ліпень. На Каларада пабудаваны плаціны Глен-Каньён-Дам і Гувер (Боўлдэр-Дам), буйныя вадасховішчы — азёры Паўэл і Мід. Суднаходная на 228 км ад вусця.

Хуткія факты Каларада, Характарыстыка ...
Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads