Сяргей Іванавіч Грыцавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іванавіч Грыцавец (6 (19) ліпеня 1909[1], Бараўцы, Мінская губерня, Навагрудскі павет, Расійская імперыя — 16 верасня 1939[2][1], Балбасава, Віцебская вобласць) — першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Бараўцы Навамышскага раёна (цяпер у Баранавіцкім раёне) 19 ліпеня 1909 г. у сялянскай сям’і, дзе акрамя яго было пяцёра дзяцей. Бацька — Іван Антонавіч, маці — Ганна Фамінічна.[5]
З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуявалася на станцыю Шуміха Омскай чыгункі. Там Сяргей пайшоў у школу. Пасля яе заканчэння працаваў рабочым на чыгунцы і вучнем слесара на механічным заводзе ў Златавусце.
Скончыў Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў (1932), школу паветранага бою (1936).
Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка.

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (з ліпеня па кастрычнік 1938 года збіў больш за 30 самалётаў праціўніка), у 1939 годзе на рацэ Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка У. Забалуева).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1929 года маёру Грыцаўцу нададзена званне Героя Савецкага Саюза.
Другі раз званне Героя было нададзена 29 жніўня 1939 года за подзвігі на рацэ Халхін-Гол. У прадстаўленні да звання ўказана, што «за период с 22 июня по 30 августа 1939 года в небе МНР выполнил 138 успешных боевых вылетов, сбив 12 вражеских самолётов».[6]
Загінуў у авіякатастрофе каля пасёлка Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна яму пастаўлены помнікі.
Remove ads
Зноскі
- Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- Sergei Ivanovich Gritsevets // TracesOfWar
- М. Ю. Быков. Все асы Сталина 1936—1953 гг. (Научно-популярное издание.) — М.: ООО «Яуза-пресс», 2014. — С. 794.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads