Грэчаская аперацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэчаская аперацыя
Remove ads

Грэчаская аперацыя таксама вядомая, як аперацыя «Марыта» (ням.: Unternehmen Marita[1]) (6 красавіка30 красавіка 1941) — агульная назва ваенных дзеянняў у час уварвання нацысцкай Германіі ў Грэцыю ў красавіку 1941 года. Напад рушыў услед за папярэднім беспаспяховым італьянскім уварваннем, вядомым як Італа-грэчаская вайна. Яго, як правіла, аддзяляюць ад бітвы за Крыт, якая адбылася пасля захопу мацерыковай Грэцыі. Абедзве аперацыі былі часткай Балканскай кампаніі Германіі у час Другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Грэчаская аперацыя, Дата ...
Remove ads

На пачатак уварвання Германіі Грэцыя ўжо была ў стане вайны з Італіяй, якая пачалася з італьянскага ўварвання 28 кастрычніка 1940 года. Грэцыя паспяхова адбіла першыя наступы. Да 6 красавіка большая частка грэчаскай арміі апынулася на мяжы з Албаніяй, адкуль італьянцы паспрабавалі пракрасціся ў Грэцыю. Нямецкія войскі ўварваліся праз Балгарыю, стварыўшы тым самым другі фронт. Грэцыя да гэтага моманту ўжо паспела атрымаць невялікае падмацаванне ад Брытанскай імперыі, аднак, пасля пачатку ўварвання дапамогі больш не было. Італьянскія і нямецкія войскі колькасна значна пераўзыходзілі грэчаскую армію. У выніку чаго балгарская абарончая лінія, якая не атрымала падмацавання, была хутка захоплена немцамі, якія затым абыйшлі з флангу грэчаскія сілы на албанскай мяжы, вымусіўшы іх здацца. Брытанскія войскі пачалі тактычнае адступленне. Нямецкая армія дасягнула Афін 27 красавіка і выйшла да паўднёвага берага Грэцыі 30 красавіка, захапіўшы каля 7000 брытанскіх салдат і завяршыўшы гэты этап Балканскай кампаніі поўнай перамогай. Праз месяц заваяванне Грэцыі было завершана захопам Крыта. Грэцыя апынулася акупавана ўзброенымі сіламі Германіі, Італіі і Балгарыі.

Успамінаючы ход вайны бліжэй да яе канца, калі хуткае паражэнне Германіі стала непазбежным, Гітлер усё больш называў паражэнне Італіі пры ўварванні ў Грэцыю прычынай сваёй наступнай катастрофы[2]. У якасці прычыны буйнога паражэння Германіі на тэрыторыі Савецкага Саюза, гэта тлумачэнне не падыходзіць[3]. Аднак, гэта паражэнне мела сур’ёзныя наступствы для ваенных дзеянняў падчас Паўночнаафрыканскай кампаніі[4].

Remove ads

Заўвагі

  1. Войскі Балгарыі ў баявых дзеяннях удзелу не прымалі

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads