Гуахіра (паўвостраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гуахіра (паўвостраў)map
Remove ads

Гуахіра (Гоахіра, ісп.: Guajira, Goajira) — паўвостраў на поўначы Паўднёвай Амерыкі, паміж Карыбскім морам і Венесуэльскім залівам. Большая частка належыць Калумбіі (дэпартамент Гуахіра), частка — Венесуэле.

Хуткія факты Гуахіра, Акваторыі ...

Плошча — 12 тыс. км². Вышыня да 853 м. Паверхня на паўднёвым захадзе нізінная, на паўночным усходзе — з асобнымі астанцовымі масівамі вышынёй да 853 м. Клімат і расліннасць трапічныя паўпустынныя. Пашавая жывёлагадоўля. Здабыча солі (на паўднёвым захадзе).

На Гуахіры знаходзіцца самая паўночная кропка Паўднёвай Амерыкі — мыс Гальінас (12 "25 'паўн. ш.). Насупраць размяшчаецца паўвостраў Парагуана.

Паўвостраў Гуахіра — асноўнае месца пражывання індзейцаў гуахіра, якія размаўляюць на мове гуахіра.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads