Гульчахра Джамілава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гульчахра Манонаўна Джамілава (нар. 2 ліпеня 1946 года) — актрыса , Народная артыстка Узбекістана (1992).

Хуткія факты Гульчахра Джамілава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 2 ліпеня 1946 года ў Ташкенце. У 1964 годзе скончыла Ташкенцкае харэаграфічнае вучылішча. Пазней у 1968 годзе скончыла акцёрскі факультэт Ташкенцкага тэатральна-мастацкага інстытута імя А. М. Астроўскага. Была салісткай балета Дзяржаўнага ансамбля народнага танца «Бахор». З 1966 па 1987 год з’яўлялася актрысай узбекскага акадэмічнага тэатра драмы імя Хамзы. З 1987 па 1991 год вяла актыўную дзейнасць ва Узбекскім Дзяржаўным тэатры драмы. У 1991 годзе вярнулася ва Узбекскі акадэмічны тэатр драмы імя Хамзы. Сваю дзейнасць у індустрыі кіно Гульчахра Джамілава пачала ў 1962 годзе[1].

Remove ads

Творчасць

Упершыню сыграла ў фільме «Шахсенем і Гарыб» у ролі сяброўкі Шахсенем. У 1966 годзе згуляла Сільвію ў тэатральнай пастаноўцы «Двух веронцаў». Яна сыграла ў многіх пастаноўках, такіх як «Конлик сароб», «Олтин девор», «Зебуннисо», «Нодирабегим», «Бой ила хизматчи» і многія іншыя. У 1968 годзе знялася ў фільме «Мінулыя дні», зняты на аснове аднайменнага рамана А. Кадыры  (руск.).

Фільмаграфія

  • 1965 — Прасвятленне — Гульчахра
  • 1969 — Мінулыя дні — Кумуш
  • 1970 — Святло і цені — Гіры
  • 1971 — Парыў — Манзура
  • 1976 — Чатыры пары года — Назіма
  • 1984 — Паданне пра каханне — Малкани
  • 1988 — Ваўкі — маці Рустэма
  • 1988 — Усе мы трошкі коні…
  • 1992 — Застанься
  • 1993 — Шчасце маё, ты аплачана крывёй
  • 2000 — Парымома
  • 2000 — Шайтанат — царства бесаў — Манзура, жонка Асадбека
  • 2005 — Тайна прыгажосці
  • 2014 — Геолаг: Мацней за смерць
Remove ads

Званні і ўзнагароды

  • Заслужаная артыстка Узбекскай ССР
  • Народная артыстка Узбекістана (1992)
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • Ордэн «Фидокорона хизматлари учун» (2020)[2]

Зноскі

  1. «Биография актрисы». Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 24 чэрвеня 2022.
  2. В канун 8 Марта президент наградил выдающихся женщин Узбекистана почетными званиями и орденами — список. Новостное агентство «UzNews.uz» (7 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 студзеня 2021.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads