Гуляўнік высокі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гуляўнік высокі[1] (Sisymbrium altissimum) — від раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія.
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна, 20—80 см вышынёй. Сцябло ўнізе шурпата валасістае, раскідзіста-галінастае. Верхняе лісце амаль з аднолькавымі лінейнымі дзелькамі. Чашалісцікі адхіленыя. Струкі доўгія і тонкія, 6—10 см даўжынёй, коса ўверх накіраваныя.
Распаўсюджанне
Радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія. Натуралізаваны: астатняя Еўропа, Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, ЗША, Аргенціна, Чылі).
Ва Украіне від расце на палях, каля дарог, паблізу жылля — на ўсёй тэрыторыі, акрамя Карпат, але расце ў Закарпацці.
Харчовая, кармавая, вітамінавая, алейная расліна.
Галерэя
- Разетка
- Суквецці
- Кветка
- Адкрыты струк
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads