Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі

ВНУ у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзіmap
Remove ads

Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі (польск.: Akademia Humanistyczno-Ekonomiczna w Łodzi) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Лодзі.

Хуткія факты Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі, Арыгінальная назва ...

Вучэльня займае 5-е месца ў Польшчы сярод недзяржаўных ВНУ з магістратурай у рэйтынгу выдання «Rzeczpospolita» і 85-е месца ў агульным рэйтынгу ўсіх ВНУ Польшчы (май 2009 года). У 2007 годзе ў аналагічным рэйтынгу ўсіх універсітэтаў Польшчы акадэмія займала 76-е месца.

Remove ads

Агульная характарыстыка

Акадэмія мае статус недзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы з 1993 года (запіс у рэестры міністэрства народнай адукацыі пад № 30 зроблены 5 кастрычніка 1993 года). У першы 1994/1995 навучальны год вучэльняй было прынята 150 абітурыентаў. Праз тры гады ў ёй ужо налічвалася каля тысячы студэнтаў. У 2000/2001 годзе тут вучылася амаль 11 тысяч студэнтаў і слухачоў. У гэтым жа годзе вучэльня атрымала права выдаваць дыпломы магістра педагогікі. Чарговы навучальны год пачаўся з атрымання права прысвойваць ступені магістра менеджменту і маркетынгу і бакалаўра паліталогіі. Вясной 2002 года было атрымала права весці навучанне ў магістратуры ў галіне інфарматыкі. З 2003 года вучэльня была ўпаўнаважана праводзіць навучанне па дзесяці магістарскіх, бакалаўрскіх і інжынерных спецыяльнасцях і ў аспірантуры. У 2007 годзе яна атрымала права прысвойваць доктарскія ступені па інфарматыцы, мовазнаўству і мастацтву. 1 красавіка 2009 года вучэльня атрымала сучасную назву.

Remove ads

Структура

Факультэты і спецыяльнасці

  • Факультэт мастацтваў: графіка, культуразнаўства, танец;
  • Факультэт эканомікі і кіравання: унутранная бяспека; эканоміка; турызм і рэкрэацыя; кіраванне;
  • Гуманітарны факультэт: журналістыка і сацыяльныя камунікацыі; польская філалогія; філалогія;
  • Факультэт медыцынскіх навук і навук аб здароўі: фізіятэрапія; касметалогія; сястрынская справа; дыеталогія;
  • Факультэт педагогікі і псіхалогіі: педагогіка; дашкольная і малодшашкольная педагогіка; псіхалогія;
  • Факультэт права і адміністрацыі: адміністрацыя; паліталогія; права;
  • Факультэт тэхнікі і інфарматыкі: інфарматыка; механіка і машынабудаванне; транспарт.

Філіялы

Іншыя падраздзяленні

  • Інстытут дыстанцыйнага навучання
  • Польскі віртуальны ўніверсітэт
  • Цэнтр паслядыпломнай адукацыі
  • Цэнтр педагагічных даследаванняў
  • Аддзел міжнародных сувязяў
  • Бюро еўрапейскіх праектаў
  • Выдавецтва і навуковая кнігарня
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads