Гурам Георгіевіч Тэтрашвілі
расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гурам Тэтрашвілі (нар. 2 жніўня 1988, Арджанікідзэ) — расійскі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец асецінскага футбола, пачынаў прафесійную кар’еру ва ўладзікаўказскім «Аўтадары» ў 2007 годзе. У 2011 годзе, пасля расфарміравання «Аўтадара», перайшоў у «Аланія-Д». У сезоне 2012/13 таксама гуляў у трэцім дывізіёне за пяцігорскі «Машук-КМВ».
У 2013 годзе перайшоў ва ўладзівастоцкую «Прамень-Энергію» з другога дывізіёна, правёў там паўтары гады. У канцы 2014 года далучыўся да «Тосна», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды. У студзені 2017 года разарваў канракт з «Тосна» і стаў іграком махачкалінскага «Анжы», у складзе якога 12 сакавіка 2017 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць маскоўскага «Спартака». У лістападзе 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Анжы».
У студзені 2019 года стала вядома аб вяртанні абаронцы ў «Анжы», аднак у сакавіку 2019 года ён падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Стаў адным з асноўных абаронцаў «Гомеля». У ліпені 2019 года перайшоў у «Тамбоў»[3], дзе таксама трывала гуляў у аснове. Пакінуў клуб у сувязі з фінансавымі праблемамі ў студзені 2021 года разам з большасцю іншых ігракоў.
У красавіку 2021 года далучыўся да казахстанскага «Акжэтпеса». Па выніках сезона 2022 дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў каманду.
Remove ads
Дасягненні
- Пераможца Першай лігі Казахстана: 2022
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads