Гусялапка вастралопасцевая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гусяла́пка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba) — від кветкавых раслін роду Гусялапка (Alchemilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Беларускія народныя назвы: гусіныя лапкі, гаючае зелле, расічка[1].
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 7—65[1] см. Сцябло прыўзнятае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках. Прыкаранёвае лісце ныркападобнай формы, 9—11-лопасцевае. Лопасці лістоў з кожнага боку з 7—12 вузкім вострымі зубцамі. Кветкі жаўтаватага або жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — арэшак.
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Расце на лугах і пашах, у стэпах і светлых лясах, на палянах і ўзлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні.
Сінонімы
Паводле The Plant List:
- Alchemilla acutangula Buser
- Alchemilla acutiloba f. acutiloba
- Alchemilla acutiloba f. adpressepilosa (H.Lindb.) Hyl. ex Sam.
- Alchemilla acutiloba f. intonsa S.E.Fr”hner
- Alchemilla palmata subsp. acutangula (Buser) Palitz
- Alchemilla sylvestris var. acutangula (Buser) Hayek
- Alchemilla vulgaris subsp. acutangula (Buser) Murb.
- Alchemilla vulgaris var. acutangula (Buser) Asch. & Graebn.
- Alchemilla vulgaris var. acutangula (Buser) R.Keller
- Alchemilla vulgaris var. acutiloba (Opiz) Stoj., Stef. & Kitan.
- Alchemilla vulgaris subsp. acutiloba (Opiz) Dost l
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads