Гутаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гу́таўскі сельсавет (руск.: Гутовский сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Цэнтр — вёска Гутава.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Драгічынскага Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання Агдэмерскага і Вавуліцкага сельсаветаў[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Бездзежскага сельсавета перададзена вёска Крамно[2], якая 14 красавіка 1960 года вернута назад[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гутаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[4]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Драгічынскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1001 чалавек[6], з іх 97,2 % — беларусы[7].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads