Гутэнберг (выдавецтва)

выдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Выдавецтва «Гутэнберг» — прыватнае беларускае выдавецтва ў Польшчы, заснаванае ў 2023 годзе[1][2].

Хуткія факты Гутэнберг, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Выдавецтва было заснавана ў 2023 годзе ў Кракаве беларусамі, што вымушана пакінулі радзіму[3].

Першымі выданнямі выдавецтва сталі адрыўны каляндар-слоўнічак «Мова вольных: 365 родных слоў» (365 беларускіх слоў з перакладам на ўкраінскую, польскую і англійскую)[3], пазл «Бітва пад Воршай 1514» (на 1000 элементаў) і «Беларускі народны соннік» (укладзены Алінай Высоцкай)[4].

У красавіку 2023 года выдавецтва ўпершыню прыняло ўдзел у кніжным кірмашы, у Беластоку на беларускім павільёне[5].

Remove ads

Кірункі дзейнасці

Thumb
No AI content inside (знак)

Асноўныя кірункі дзейнасці — выданне навуковых, навукова-папулярных, даведкавых і мастацкіх кніг, настольных гульняў, стварэнне факсіміле мапаў і гравюр, выраб сувенірнай прадукцыі і прадметаў аздаблення інтэр’еру.

Выдавецтва першым пачало пазначаць сваю прадукцыю знакам «No AI content inside» («Без ужыцця штучнага інтэлекту»)[6]. Знак быў прапанаваны адным з аўтараў выдавецтва (псеўданім Эліяш Барт).

Remove ads

Зноскі

  1. Выйшаў каляндар-слоўнічак для беларусаў вольнага свету. Наша Ніва (22 лістапада 2022). Праверана 9 мая 2023.
  2. На кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць беларускі павільён. MOST (19 красавіка 2023). Праверана 9 мая 2023.
  3. Беларусы прыдумалі знак для твораў без выкарыстання штучнага інтэлекту. Наша Ніва (15 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2023. Праверана 16 мая 2023.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads