Сувенір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сувені́р[1] (фр.: souvenir[2] — успамін, памяць) — памятны прадмет, прызначаны нагадваць пра штосьці, напрыклад, аб наведванні месца паломніцтва турыстаў, музея і г.д.



Якасцямі сувеніраў валодаюць творы народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія нясуць інфармацыю аб асаблівасцях культуры мясцовага народа, нагадаюць аб наведванні краіны, горада, музея, помніка і інш., таксама рэчы этнаграфічнага характару, значкі, медалі, копіі скульптурных помнікаў і помнікаў архітэктуры і гісторыі, рэчы і прадметы ўтылітарнага прызначэння з геральдычнай, спартыўнай і іншай сімволікай (напрыклад, блакноты, паштоўкі, кубкі, ручкі і інш.), звычайныя рэчы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі (напрыклад, кавалкі Берлінскай сцяны), з успамінамі пра асобу (напрыклад, фамільныя каштоўнасці, асабовыя рэчы)[1]. Сувеніры могуць выконваць рэкламныя функцыі.
Адпаведна, сувеніры нясуць каларыт месца, у якім іх зрабілі і набылі. Гэта можа быць эмблема горада, малюнак памятнага месца, аб’ект культуры. Сувеніры часта прадаюцца ў спецыялізаваных крамах і палатках. Бываюць як вельмі няякасныя сувеніры, якія не валодаюць мастацкай каштоўнасцю, так і якасныя ўзоры, прадметы мастацтва. Некаторыя віды «сувеніраў» забаронена вывозіць з краіны.
Існуюць спецыяльныя прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам сувеніраў[1].
Remove ads
Гл. таксама
![]() |
Сувенір на Вікісховішчы |
---|
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.431
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads