Гіжэнка

аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гіжэ́нка[2] (трансліт.: Hiženka, руск.: Гиженка) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Назва аграгарадка паходзіць ад ракі Гіжэнка, мясцовыя жыхары таксама карыстаюцца назвамі «Ніжэнка», «Йжэнка»

У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі. З 1873 года в. Гіжэнка лічылася дзяржаўнай маёмасцю. У 1884 годзе было 33 двары, у тым ліку 10 цяслярных і 6 бондарных, пражывала 163 жыхара.

Перад вайной у вёсцы жыло 319 чалавек[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 112 да вайны)[3].

Пасля вызвалення была адбудавана нанова. У 1956 годзе ў вёсцы было ўжо 100 двароў[4].

Remove ads

Геаграфія

Геаграфічна аграгарадок знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна, за 18 км у напрамку на паўночны ўсход ад Слаўгарада, за 86 км ад Магілёва[5]. Праз аграгарадок працякае рака Тросліўка (Гіжэнка)[6].

Прамысловасць і сельская гаспадарка

У аграгарадку знаходзіцца СВК «40 год Кастрычніка»

Культура і адукацыя

У вёсцы маюцца Гіжэнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа[d], дырэктар — Сцяпанаў Аляксандр Віктаравіч і Гіжэнскі яслі-сад, дырэктар — Малашэнка Святлана Віктараўна. Таксама функцыянуе Гіжэнский сельскі дом культуры, дырэктар — Фурсіна Алена Аляксееўна, і Гіжэнская сельская бібліятэка, якая мае доступ у Інтэрнэт.

Ахова здароўя і сацыяльная абарона насельніцтва

У вёсцы працуюць ФАП і сацыяльны пункт.

Славутасці

Ля Гіжэнкі знаходзіцца брацкая магіла 1941-44 гадоў. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000525шыфр 513Д000525

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Іжэ́нка, Ніжэ́нка
  2. Гиженка Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 241. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0090-0.
  4. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads