Гізела Баварская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гізела Баварская (Gisela, таксама Gisele, Gizella), таксама Гізела Венгерская (каля 985 — каля 1033 ці ў 1065) — блажэнная, шануецца ў Рымска-каталіцкай царкве (дні памяці — 1 лютага і 7 сакавіка).


Remove ads
Біяграфія
Гізела была дачкой герцага Генрыха II Баварскага і Гізелы Бургундскай. Каля 995 года яна выйшла замуж за Іштвана I, караля Венгрыі. У Іштвана і Гізелы было прынамсі трое дзяцей, у тым ліку Святы Эмерык (Імрэ), але ўсе яны памерлі маладымі, не пакінуўшы спадчыннікаў. Аўдавеўшы ў 1038 годзе, Гізела падверглася праследаванням з боку новага караля Пятра: Пётр канфіскаваў уласнасць каралевы і пасадзіў яе пад варту. Самуіл Аба, які стаў спадчыннікам Пятра, працягнуў яго палітыку. Гізела была вымушана ў 1045 годзе вярнуцца ў Баварыю. Там яна сышла ў манастыр Нідэрнбург у Пасау і стала абатысай. Там яна памерла і пахавана.

Мошчы Гізелы ў Веспрэме і яе грабніца ў Пасау прыцягвалі шматлікіх паломнікаў. Яшчэ ў XVIII стагоддзі з’яўляліся прапановы кананізаваць Гізелу, але беспаспяхова. У 1975 годзе Гізела была прызнана Каталіцкай царквой блажэннай. Памяць блажэннай Гізелы — 7 сакавіка (дзень Гізелы ў каталіцкіх календарах) і 1 лютага.
Remove ads
Зноскі
- Gisela of Hungary // GCatholic.org — 1997.
- Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads