Гілянцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гілянцы — народ на поўначы Ірана, асноўнае насельніцтва правінцыі Гілян. Колькасць 3,3 млн чалавек. У горных раёнах вылучаецца этнічная група галешаў. Гавораць на гілянскай мове прыкаспійскай падгрупы паўночна-заходняй групы іранскіх моў, мае заходнія і ўсходнія дыялекты; многія (асабліва моладзь) размаўляюць на фарсі. Вернікі — мусульмане-шыіты.
Асноўны традыцыйны занятак — ральнічнае земляробства, у галешаў — паўкачавая жывёлагадоўля. Асноўная культура — заліўны рыс, на схілах гор вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кенаф, чай, тытунь, цытрусавыя. Асновая працоўная жывёла — зебу (жывёлу пасуць дзяўчыны, дояць мужчыны). На ўзбярэжжы распаўсюджана рыбалоўства. Гілян — асноўны цэнтр шаўкаводства ў Іране; развіта вытворчасць шкла, дываноў, чаротавых дыванкоў, ткацтва.
Жыллё ў асноўным драўлянае, часта палевы або двухпавярховы з адкрытай тэрасай (талар) і балконам.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads