Гілі-Матанг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гілі-Матанг (індан.: Gili Motang) — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў у Інданезіі. Плошча — каля 30 км². Незаселены.
Гілі-Матанг знаходзіцца ў 2,2 км на паўднёвы захад ад суседняга буйнога вострава Флорэс, 6 км на паўднёвы ўсход ад вострава Рынча. Даўжыня і найбольшая шырыня вострава Гілі-Матанг — каля 4 км. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Матанг, якая дасягае 441 м над узроўнем мора.
Гілі-Матанг уваходзіць у склад інданезійскага нацыянальнага парка Камода. Флора характэрная для саванны. Востраў насяляюць каля 100 камодскіх варанаў.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads