Малыя Зондскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малыя Зондскія астравы (індан.: Kepalauan Nusa Tenggara, парт.: Pequenas Ilhas da Sonda) — паўднёвая частка Малайскага архіпелага, пераважна ў складзе Інданезіі.
Уключаюць астравы: Балі, Ветар, Камода, Ламбок, Лембата, Сумба, Сумбава, Тымор, Флорэс, Роты, Алор і інш.
Агульная плошча 128 тысяч км². Даўжыня каля 1300 км. Абмываюцца Індыйскім акіянам і морамі Балі, Флорэс, Банда, Саву, Тыморскім.
Рэльеф у асноўным горны, шмат вулканаў (вышынёй да 3726 м, вулкан Рынджані). Клімат субэкватарыяльны мусонны. Лістападныя трапічныя лясы і саванны. Вырошчваюць рыс, вострапрыпраўныя расліны, какосавыя пальмы. Рыбалоўства.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads