Гімн Іспаніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гімн Іспаніі
Remove ads

Іспанскі гімн «La Marcha Real» — адзін з найстарэйшых у свеце, але дата яго напісання, і імя яго кампазітара невядомыя. Першае згадванне аб ім сустракаецца ў 1761 годзе ў «Libro de Ordenanza de los toques militares de la Infantería Española» Manuel de Espinosа, дзе ён названы «La Marcha Granadera» («Марш грэнадзёраў»).

Хуткія факты Гімн Іспаніі, Кампазітар ...

У 1770 годзе кароль Карл III (Carlos III) зацвердзіў «La Marcha Granadera» як афіцыйны гімн, які стаў выконвацца падчас усіх афіцыйных цырымоній. Паколькі ён стаў выконвацца падчас мерапрыемстваў, дзе прысутнічалі члены каралеўскай сям'і, іспанцы сталі лічыць яго сваім нацыянальным гімнам і празвалі яго «Каралеўскім маршам».

У перыяд Другой Рэспублікі «El Himno de Riego» («Гімн Рыега») стаў нацыянальным гімнам замест «Каралеўскага марша». Аднак па заканчэнні Грамадзянскай вайны Франсіска Франка аднавіў «Каралеўскі марш» у якасці нацыянальнага гімна, замяніўшы яго назву на ранейшую — «Марш грэнадзёраў».

Пасля прыходу да ўлады караля Хуана Карласа I і прыняцця ў 1978 годзе Канстытуцыі, маэстру Франсіска Граў было даручана стварыць новую аранжыроўку гімна, якая выкарыстоўваецца сёння. У кастрычніку 1997 года «La Marcha Real» быў зацверджаны нацыянальным гімнам краіны.

Нягледзячы на тое, што цяпер гімн ужываецца без слоў, так было не заўсёды. Адна версія выкарыстоўвалася падчас кіравання караля Альфонса XIII (Alfonso XIII) (аўтар тэксту — Эдуарда Маркіна (Eduardo Marquina), а другая ў перыяд Франсіска Франка (аўтар тэксту — Хасэ Марыя Пеман (José María Pemán), аж да ўсталявання дэмакратычнага рэжыму ў краіне. Цяпер існуе версія 2008 года (аўтар — Паўліна Кубера), але яна пакуль не зацверджана ўрадам.

Remove ads

Тэкст

Больш інфармацыі ¡Viva España! Cantemos todos juntos con distinta voz y un solo corazón. ¡Viva España! Desde los verdes valles al inmenso mar, un himno e hermandad. Ama a la Patria pues sabe abrazar, bajo su cielo azul, pueblos en libertad. Gloria a los hijos que a la Historia dan justicia y grandeza democracia y paz., Жыве Іспанія! Спявайма ўсе агулам Розным голасам, Але з едным сэрцам! Жыве Іспанія! Ад зялёных логаў Да буйнога мора Гімн і братэрства! Любі Айчыну! Што ведае, як абдымаць Пад небам сінім Народы ў свабодзе. Слава ейным дзецям Што гісторыі даюць Справядлівасць й веліч Дэмакратыю і мір. ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads