Гіпакапнія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гіпакапнія
Remove ads

Гіпакапнія (ад стар.-грэч.: ὑπο- — прыстаўка са значэннем аслабленасці якасці і καπνός — дым) — стан, выкліканы недастатковасцю СО2 ў крыві. Утрыманне вуглякіслага газу ў крыві падтрымліваецца дыхальнымі працэсамі на пэўным узроўні, адхіленне ад якога прыводзіць да парушэння біяхімічнага балансу ў тканках. Праяўляецца ў галавакружэнні, стратай прытомнасці.

Хуткія факты Гіпакапнія, MeSH ...

Узнікае пры глыбокім і частым дыханні, якое аўтаматычна ўзнікае ў стане страху, панікі або істэрыкі. Штучная гіпервентыляцыя перад ныраннем з затрымкай дыхання — самая распаўсюджаная прычына недастатковасці СО2.

Гіпакапнія ўзнікае з узростам, калі ўтрыманне СО2 у крыві падае. Гіпакапнія выклікае ўстойлівае звужэнне прасвету артэрыёл, выклікаючы сімптаматыку гіпертанічнай хваробы (часта кваліфікуюцца як эсэнцыяльная). Прычына падзення СО2 у крыві — стрэс, што выклікае рэакцыю дыхальнага цэнтра, які рэактыўна не змяняе вылучэнне СО2 лёгкімі нават пасля заканчэння дзеяння стрэсавага фактару, і ўзнікае хранічная гіпервентыляцыя лёгкіх. Таксама важнае значэнне мае гіпадынамія. Такім чынам гіпакапнія можа разглядацца як прычына комплексу захворванняў, звязаных з гіпертонусам сасудаў — ЭАГ і яе ўскладненняў — інфарктаў органаў і тканак.

Для кантролю гіпакапніі і гіперкапніі ў медыцыне выкарыстоўваюць капнограф — аналізатар утрымання вуглякіслага газу ў выдыханым паветры.

Remove ads

Гл. таксама

  • Гіперкапнія
  • Пранаяма
  • Странгуляцыя (процілеглая гіпакапніі)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads