Гіртс Валдыс Крыстаўскіс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гіртс Валдыс Крыстаўскіс
Remove ads

Гі́ртс Ва́лдыс Кры́стаўскіс (лат.: Ģirts Valdis Kristovskis, 19 лютага 1962, Вентспілс) — латвійскі палітык і дзяржаўны дзеяч. Былы міністр замежных справаў, абароны і ўнутраных спраў Латвіі. Дэпутат Рыжскай і Вэнтспілскай Думы (19891994), Вярхоўнага Савета Латвіі і 5, 6, 7, 8 і 10 Саэймы. Старшыня праўлення аб’яднання Адзінства і партыі Грамадзянскага саюза. Дэпутат Еўрапейскага парламента (6 скліканне, 2004—2009). Начальнік штаба Земэсардзэ (19911993). Адзін з заснавальнікаў «Клуба-21» («Klubs — 21»)

Хуткія факты Гіртс Валдыс Крыстаўскіс, 19-ы Міністр унутраных спраў Латвіі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1998 годзе атрымаў ступень магістра права ў Латвійскім універсітэце.

Палітычная кар’ера

У 1980-х гада быў у Латвійскім Народным Фронце, з 1993 па 1994 год працаваў Міністрам унутраных спраў Латвійскай Рэспублікі. У 1998 годзе быў прызначаны Міністрам абароны Латвіі і заставаўся на гэтай пасадзе да 2004 года. У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента. У 2008 годзе заснаваў партыю Грамадскае аб’яднанне. У 2010 годзе на выбарах у Сейм Латвіі прайшоў як кандыдат партыі «Адзінства» і амаль адразу быў прызначаны Міністрам замежных спраў Латвіі.

Remove ads

Асабістае жыццё

Майстар спорту ў кіданні дзіды. Жанаты на актрысе Нацыянальнага тэатра Ілзэ Рудалфе. Прэзідэнт таварыства лёгкаатлетаў Латвіі, член Латвійскага алімпійскага камітэта.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads