Вэнтспілс

горад у Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэнтспілсmap
Remove ads

Вэ́нтспілс[4] (был. Вінда́ва, лат.: Гук Ventspils, ням.: Windau) — горад на паўночным захадзе ў Латвіі, порт на Балтыйскім моры. Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латышскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). 189 км ад Рыгі. Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.).

Хуткія факты Краіна, Статус ...

Першая летапісная згадка — 1290 г. У сярэднявеччы Вэнтспілс быў ганзейскім горадам.

Вэнтспілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінеральных рэсурсаў з Расіі, Калійных соляў з Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтспілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтспілса да шведскага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.

Буйны турыстычны цэнтр. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сценах якога сёння размяшчаецца сучасны музей. У горадзе ёсць універсітэт (Venstpils Augstskola). Баскетбольная каманда з Вэнтспілса шмат разоў была чэмпіёнам краіны. Вэнтспілскі аэрапорт — адзін з чатырох у Латвіі.

Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзя Тэўтонскім ордэнам. Ролю важнага гандлёвага цэнтра Вэнтспілс пачаў адыгрываць яшчэ ў Сярэднявеччы, калі быў прыняты ў Ганзейскі саюз. У часы Лівонскага ордэна і Курляндскага герцагства Вэнтспілскі, або Віндаўскі замак быў рэзідэнцыяй гарадскога фогта. Росквіт горада прыпадае на час кіравання курляндскага герцага Якаба (1642—1681 г.) з роду Кетлераў, тады ў вусці ракі Вэнта была пабудавана буйная караблебудаўнічая верф, вакол горада сталі будавацца зброевыя майстэні, даменныя печы, салетравыя і цагляныя мануфактуры, стаў развівацца гандаль з Заходняй Еўропай, пераважна з Галандыяй. Герцагская палітыка грунтавалася на ідэях меркантылізму — прыбытак з экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, такой як збожжа і лён, расходавалася на будаўніцтва мануфактур і фабрыкаў. Курляндскія караблі (гл. Флот Курляндыі) з Віндавы хадзілі ў Афрыку і Амерыку.

Вэнтспілс мае пляж блакітнага сцяга, а таксама некалькі турыстычных аб’ектаў: замак Лівонскага ордэна, лютэранскую царкву сярэдзіны XIX стагоддзя і іншыя.

Remove ads

Клімат

У Вэнтспілсе марскі клімат з мяккай зімой і халаднаватым летам.

Больш інфармацыі Клімат Вэнтспілса (1977 - 1991), Паказчык ...
Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Нацыянальны склад насельніцтва горада на 2011 год[13]:

Больш інфармацыі Нацыянальнасць, Колькасць, чал. (2011) ...

Спорт

Гарады пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads