Гірча кменалістая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гірча́ кменалістая[1][2] (Selinum carvifolia) — від кветкавых травяністых раслін роду Гірча (Selinum) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло баразнаватае, з вузкімі крылатымі рэбрамі, простае або галінастае ў верхняй частцы. Ніжняе і прыкаранёвае лісце шматразова перыста-рассечанае, на доўгіх чарашках. Верхняе лісце больш дробнае, менш рассечанае і амаль сядзячае. Кветкі белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік (пры высыханні распадаецца на дзве палавінкі).

Remove ads
Арэал і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на ўзлесках, на лугах, берагах вадаёмаў, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні, насенне выспявае ў верасні.
Ахоўны статус
Гірча кменалістая — даволі рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі ўсходняй Фенаскандыі, у Расіі (Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Татарстан, Растоўская, Курганская, Цюменская вобласці), на Украіне (Луганская вобласць)[3].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
- Гирча тминолистная — Selinum carvifolia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads