Гісторыя Старажытнай Македоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старажытнасць
У VII ст. да н.э. насельніцтва падпарадкавалі сабе плямёны македонцаў. Цар Пердыка I і яго пераемнікі аб’ядналі македонскія плямёны, заснавалі самастойнае царства.
У VI—V стст. да н.э. цары з дынастыі Аргеадаў пашырылі сваю ўладу на ўнутраную тэрыторыю паўвострава, былі адцеснены ад Эгейскага мора грэкамі.
Цар Філіп ІІ заваяваў частку грэчаскіх полісаў, устанавіў пратэктарат над усёй Грэцыяй у выніку бітвы пры Херанеі .
Цар Аляксандр Македонскі працягваў заваяванні, стварыў вялізную дзяржаву з цэнтрам у старажытнай Македоніі (гл. Элінізм). Па смерці Аляксандра Македонскага яго дзяржаву падзялілі між сабой яго паплечнікі, пачаліся доўгія міжусобныя войны.
Пры дынастыі Антыганідаў магутнасць старажытнай Македоніі была адноўлена, але пасля няўдалых для сябе Македонскіх войнаў з Рымам Македонія заняпала, была падзелена на 4 рэспублікі пад рымскім пратэктаратам і нарэшце ўвайшла ў склад Рыму як правінцыя.
Remove ads
Літаратура
- Новікаў Я. У. Македонія Старажытная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 532. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads