Гітанджалі Шры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гітанджалі Шры (хіндзі गीतांजलि श्री, нар. 12 чэрвеня 1957, Майнпуры, Утар-Прадэш, Індыя) — індыйская пісьменніца і біёграф Прэмчанда , якая піша на хіндзі і англійскай мове.[3] Пераможца Міжнароднай Букераўскай прэміі ў 2022 годзе за свой раман «Магіла з пяску».[4]
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 12 чэрвеня 1957 года ў горадзе Майнпуры ў штаце Утар-Прадэш. Бацька ― Анірудх Паньдзья і маці ― Шры Кумары Паньдзья. З-за любові да маці, аўтар змяніла сваё прозвішча з «Паньдзья» на «Шры».[5]
У сваім штаце атрымала сярэднюю адукацыю ў розных гарадах, уключаючы Матхура, Алігарх і Музафарнагар. Пасля школы паступіла ў каледж ім. Шры-Рам у Нью-Дэлі.[6] Вышэйшую адукацыю атрымала ва Універсітэце Джавахарлала Нэру , дзе скончыла гістарычны факультэт.[7] Ступень доктара гісторыі атрымала ва Універсітэце Барода ім. Махараджа Саяджыраа за сваю працу «Прэмчанд і каланіяльна-адукаваны клас у Паўночнай Індыі» (хіндзі: प्रेमचंद और उत्तर भारत का औपनिवेशिक शिक्षित वर्ग).[5]
Выйшла замуж за гісторыка Судхір Панта.[5]
Remove ads
Творчасць
Першае апавяданне Гітанджалі Шры — «Званочак» (хіндзі: बेलपत्र) было апублікавана ў 1987 годзе, за ім у 1991 годзе з’явіўся зборнік яе твораў. Вядомай Шры стала пасля таго, як яе раман «Маці» (хіндзі: माई) быў перакладзены на англійскую мову.[8] Раман распавядае пра тры пакаленні жанчын і мужчын вакол іх у паўночнаіндыйскай сям’і сярэдняга класа. Раман «Маці» быў перакладзены на некалькі моў, у тым ліку на сербскую і карэйскую. Таксама быў перакладзены на англійскую мову Нітай Кумар , якая атрымала прэмію Sahitya Akademi Translation Prize , і на урду Башырам Унванам з прадмовай ад Інцізара Хусейна .[9] Сярод іншых перакладаў рамана — французскі, зроблены Эні Манто,[10] і нямецкі, зроблены Рэйнхальдам Шэйнам .[11]
Дзеянне другога рамана Шры «Наш горад у тым годзе» (хіндзі: हमारा शहर उस बरस) разгортваецца пасля зносу мячэці Бабры .[9]
Яе пяты раман «Магіла з пяску» (хіндзі: रेत समाधि, 2018) быў адзначаны Алкай Сараогі за «яго шырокую фантазію і моц мовы, беспрэцэдэнтную і нястрыманую».[12] Раман быў перакладзены на англійскую мову Дэйзі Роквел як «Tomb of Sand» і на французскую мову Эні Манто як «Au-delà de la frontière».[10] 26 мая 2022 года «Магіла з пяску» атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, стаўшы першай кнігай на хіндзі і першай кнігай індыйскага пісьменніка, якая атрымала гэтую ўзнагароду.[13][14]
Раманы
Зборнікі апавяданняў
Навуковыя працы
- «Паміж двума мірамі: інтэлектуальная біяграфія Прэмчанда» (англ.: Between Two Worlds: An Intellectual Biography of Premchand)[15]
- «Прэмчанд і індустрыялізм: даследаванне амбівалентнасці ў адносінах» (англ.: Premchand and Industrialism: A Study in Attitudinal Ambivalence), The Indian Economic and Social History Review, XIX(2), 1982 [16]
- «Прэмчанд і сялянства: стрыманы радыкалізм» (англ.: Premchand and the Peasantry: Constrained Radicalism), Economic and Political Weekly, XVIII(26), 25 June 1983.[17]
- «Інтэлігенцыя Паўночнай Індыі і індуісцка-мусульманскае пытанне» (англ.: The North Indian Intelligentsia and the Hindu-Muslim Question)[18]
Remove ads
Узнагароды
- 2022 — Міжнародная Букераўская прэмія
- 2022 — уключана ў спіс 100 жанчын BBC як адна з натхняльных і ўплывовых жанчын года ў свеце[19]
- 2021 — Прэмія Эміль Гімэ за азіяцкую літаратуру[20] (фр.: Prix Émile-Guimet de littérature asiatique) (намінант)
- 2013 — Прэмія ім. Крышна Балдзева Вайдзья[5] (хіндзі: कृष्ण बलदेव वैद सम्मान)
- 2004 — Прэмія Двідджава[5] (хіндзі: द्विजदेव सम्मान)
- 2000 — Прэмія літаратурнай акадэміі ў Дэлі[5] (хіндзі: हिंदी अकादमी कथा सम्मान)
- 1998 — Прэмія ім. Інду Шарма за апавяданні[5] (хіндзі: इंदु शर्मा कथा सम्मान)
- 1995 — Прэмія Юкей[5] (хіндзі: यूके कथा सम्मान)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads