Утар-Прадэш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Утар-Прадэшmap
Remove ads

Утар-Прадэш (англ.: Uttar Pradesh), штат на поўначы Індыі, мяжуецца з Непалам, а таксама са штатамі Мадх’я-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Утаракханд, Хар’яна, Чхатысгарх, Джаркханд, Біхар, Раджастхан, саюзнай тэрыторыяй Дэлі. Займае 5-е месца сярод штатаў па плошчы (238 566 км²) і 1-е па насельніцтву (190 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Лакхнаў.

Хуткія факты Утар-Прадэш, Краіна ...

Утар-Прадэш займае асобае месца ў індыйскай культуры: тут зарадзіўся індуізм, а таксама існуе мноства месцаў, свяшчэнных для будыстаў (у тым ліку месца, дзе памёр Сідхартха Гаўтама). Дыялекты Утар-Прадэша паслужылі асновай для стварэння ў канцы 19 ст. літаратурнага хіндзі. Утар-Прадэш — радзіма многіх выдатных і ўплывовых індыйцаў (Джавахарлал Неру, Індзіра Гандзі і інш.).

Remove ads

Геаграфія

Штат размешчаны ў асноўным у межах Інда-Гангскай нізіны, у даліне Ганга і Джамны. Клімат субтрапічны.

Эканоміка

Thumb
Кушынагар, горад, дзе памёр Гаўтама Буда

Штат прыносіць каля 8 % агульнаіндыйскага ВУП. Каля паловы даходу штата дае сельская гаспадарка (звыш 70 % занятых). Недастаткова развітая энергетыка стрымлівае развіццё прамысловасці. Вырабляюцца абутак, спартыўныя тавары, дываны, вырабы з бавоўны. Асноўнымі цэнтрамі вытворчасці інфармацыйных тэхналогій з’яўляюцца Ноіда і Лакхнаў.

Чвэрць замежных турыстаў, што прыязджаюць у Індыю, наведваюць Утар-Прадэш. Галоўнае месца прызначэння — Агра, дзе размешчаныя тры помніка Сусветнай спадчыны: Тадж-Махал, Чырвоны форт і руіны былой сталіцы маголаў Фатэхпур Сікры.

Remove ads

Насельніцтва

Індуізм спавядае 80 % насельніцтва, іслам — 18 % (2001). Палітычныя настроі большасці насельніцтва маюць выразны левы характар. Штат з’яўляецца электаральнай і кадравай базай для сацыялістычнай Самаджвадзі парты.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads