Генадзь Барысавіч Токараў

акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Барысавіч То́караў[3] (руск.: Геннадий Борисович Токарев; 9 снежня 1931 — 1 кастрычніка 2015) — савецкі і беларускі акцёр, Заслужаны артыст БССР (1967).

Хуткія факты Генадзь Барысавіч Токараў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Смаленску. У 1955 годзе там жа скончыў тэатральную студыю. З 1956 года акцёр ў Брэсцкім тэатры драмы і музыкі.

Творчасць

Генадзь Барысавіч Токараў — выканаўца драматычных характарных роляў[3]. Стварыў пераканаўчыя сцэнічныя вобразы сучаснікаў[3]. Творчасці акцёра ўласцівы мяккі гумар, пластычная выразнасць, сатырычная завостранасць.

Сярод роляў: Андрэй, Алег («У добры час!», «У пошуках радасці» В. Розава); Сеўка («Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева); Цімур Зямны («Лейтэнанты» А. Пінчука; Кукушкін, Рагулін («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К. Губарэвіча); Скаромны («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Ермалай («Характары» паводле В. Шукшына), Вурм («Каварства і каханне» Ф. Шылера); Антоніа («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ); Гжэгаж («Дамы і гусары» А. Фрыдры); Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О. Заградніка) і іншыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads