Галіна Уладзіміраўна Ласкавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Уладзіміраўна Ласкавая (20 жніўня 1936, Менск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала ў Омску, з 1964 года — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1981 года — галоўны спецыяліст аддзела экспертызы ў Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць



Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынкі інстытута культуры (1977), музычнага вучылішча імя Глінкі (1970-я гг.), Міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў народнай гаспадаркі па вул. Маскоўскай (1979—1980), Міжнародны выставачны комплекс (1983—1988, з Л. В. Маскалевічам), серыя буйнапанэльных жылых дамоў у Мінску.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з архітэктарам Віктарам Ласкавым.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads