Георгій Рафаілавіч Маляўскі
акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Рафаілавіч Маля́ўскі (16 кастрычніка 1946, Мінск — 31 жніўня 2024) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1990).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1970 годзе акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі РСФСР В. П. Рэдліх)[1]. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[2].
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Георгій Маляўскі разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[3].
Remove ads
Творчасць
Характарны акцёр. Карыстаючыся вострым сцэнічным малюнкам, захоўвае рысы рэальнага праўдападабенства вобразаў, нават створаных у гратэскава-камедыйным плане. Сярод роляў: паштмайстар Шлекін («Рэвізор» М. Гогаля), Антоніо («Бура» У. Шэкспіра), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты» Б. Брэхта), Клеонт («Тарцюф» Мальера), Бургамістр («Дракон» Я. Шварца), цесць Худзякова («Характары» паводле В. Шукшына), Ксяндзоў («Апошні шанц» В. Быкава), Малюцін («Апошні журавель» А. Дударава, А. Жука), Старо («Пакуль не сцямнела» У. Дазорцава), іван («Там і тут» Д. Кавачэвіча), Папскі нунцый («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх, М. Чарота), доктар Магнуш («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар’ера)[2], Радзівіл Чорны («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Падкаморы («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Архімандрыт («Дзве душы» М. Гарэцкага), Канстанцін Сяргеевіч («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Морыс Ходжэр («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф)[1].
З найбольш значных роляў: А. А. («Эмігранты» С. Мрожака), Ян Дабровіч («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча)[2].
Remove ads
Зноскі
- Георгій Маляўскі на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
- В. А. Грыбайла. Маляўскі Георгій Рафаілавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
- Умер актер Георгий Малявский (руск.). Зеркало (31 жніўня 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
