Павел Паўлавіч Латушка

беларускі палітык і дыпламат (нар. 1973) From Wikipedia, the free encyclopedia

Павел Паўлавіч Латушка
Remove ads

Па́вел Па́ўлавіч Лату́шка (нар. 10 лютага 1973, Мінск) — беларускі палітык, дыпламат. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года перайшоў на бок дэмакратычных сіл Беларусі, з кастрычніка 2020 года кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Хуткія факты Павел Паўлавіч Латушка, Старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 гадах быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996—2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года[1] да 31 кастрычніка 2008 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Некалькі разоў (2006[2]) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацый[3]. Быў наймаладзейшым беларускім паслом[3]. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі[4]. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года прызначаны паслом Беларусі ў Францыі[5], 15 студзеня 2019 года ўказам прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады[6]. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра[7].

17 жніўня 2020 года загадам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара звольнены з пасады генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі «адчынілі скрыню Пандоры»[8].

Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады, створанай 18 жніўня 2020 года. З’ехаў з Беларусі да пачатку пераследу з боку спецслужб. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[9]. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Паўлу Латушку 18 гадоў пазбаўлення волі[10].

Сябар Таварыства беларускай мовы[11].

Разведзены[12], ёсць дачка — Я́на[13].

Remove ads

На службе ў МЗС

У кастрычніку 2002 года прэс-сакратар МЗС Павел Латушка агучыў прэтэнзіі да расійскага палітыка Барыса Нямцова за ўмяшанне ўнутраныя справы як матыў яго высылкі з Беларусі[14]: «Намаганні Нямцова ўскладніць развіццё беларуска-расійскіх адносін, затармазіць інтэграцыйныя працэсы, яго катэгарычная нязгода з курсам на пабудову Саюзнай дзяржавы наносяць шкоду не толькі беларуска-расійскім двухбаковым адносінам, але і перспектывам саюзнага будаўніцтва»[15].

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года пасол Павел Латушка справакаваў скандал у Польшчы[16][17], калі прыняў удзел у праграме «24 гадзіны» інфармацыйнага канала TVN24 у рэжыме тэлемоста, дзе яму давялося адказваць на непрыемныя пытанні вядоўцы пра ход выбараў, доступ апазіцыйных кандыдатаў да СМІ, арышты актывістаў. У канцы тэлемоста аператар забыўся выключыць камеру, а пазней сталі публічнымі словы амбасадара: «Скажу так — больш ніколі не буду даваць інтэрв’ю вашай станцыі — гэта кашмар… Вашы журналісты… ну… тое, што рабілі летам, а цяпер зноў пачынаюць з прэзідэнта. … гэта проста … Калі б я не быў амбасадарам, прашу прабачэння і перадайце яму (вядучаму), я б яму ў морду даў». Пасля гэтага пасол Павел Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы і адкліканы ў Беларусь для кансультацый. Некаторыя польскія палітыкі заклікалі абвясціць Латушку персонай нон-грата[18][19][20].

Remove ads

Заўвагі

  1. Статус Святланы Ціханоўскай пэўна нявызначаны, аднак НАУ вызнае Святлану Ціханоўскую як выбраную прэзідэнтку Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads