Галіна Пятроўна Жаровіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Пятроўна Жаровіна (6 красавіка 1946, Усць-Зула, Пермская вобласць — 17 чэрвеня 2024) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 6 красавіка 1946 года ў сяле Усць-Зула Пермскай вобласці. У 1974 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала да 1988 года ў сістэме «Белрэстаўрацыя», дзе выканала шматлікія праекты па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Гродна, Чачэрска, Нясвіжа і інш[1].
Пасля выкладала ў Мірскім дзяржаўным мастацкім ПТВ № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ. У 1989 годзе арганізавала пры вучылішчы музей і тэатр-студыю «Мірская батлейка». У канцы года ўдзельнікі «Батлейкі» вырабілі першую скрынку з лялькамі - копію Магілёўскай батлейкі, арыгінал якой знаходзіцца ў адным з музеяў Санкт-Пецярбурга. Разам са сваімі вучнямі паставіла спектаклі «Цар Ірад», «Ганна Радзівіл» і іншыя[1]. Займалася гістарычная даследчай часткай па рэканструкцыі Мірскага замка.
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1981 года[1].
Памерла ўначы 17 чэрвеня 2024 года[1].
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з беларускім мастацтвазнаўцам Валянцінам Калніным[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads