Генадзь Яўгенавіч Цароў

музыкант, кларнетыст, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Генадзь Яўгенавіч Цароў (нар. 19 мая 1941, Масква) — беларускі кларнетыст, педагог. Заслужаны артыст Беларусі (1999).

Хуткія факты Генадзь Яўгенавіч Цароў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1959 скончыў Грозненскае музычнае вучылішча (клас Л. Рыбскага), у 1964 годзе Саратаўскую кансерваторыю (клас В. Кузняцова). У 1963—1964 гадах артыст аркестра Саратаўскага тэатра оперы і балета, у 1964—1974 гадах саліст сімфанічнага аркестра Чачэна-Інгушскай філармоніі[1]. З 1974 года артыст аркестра — кларнетыст, з 1999 года вядучы майстар сцэны сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі. Адначасова ў 1977—1987 гадах выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, з 1993 года — Беларускай акадэміі музыкі[2].

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1982 года.

Для ігры Царова характэрна вытанчанасць, прыгажосць гуку, віртуознасць. Першы выканаўца твораў беларускіх кампазітараў для кларнета Л. Шлег, М. Марозавай[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Цароў Генадзь Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads