Дабрагашчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дабрагашча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дабрагошча.

Хуткія факты Дабрагашчанскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мормальскага сельсавета (Бор, Мормаль, майстэрня саўгаса «Мормаль» і станцыя Мормаль)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дабрагашчанскага сельсавета 14 населеных пунктаў[2]. 1 красавіка 1983 года скасаваны пасёлак Бор[3], 16 верасня 2011 года — вёска Падхваёва[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1232 чалавекі[5], з іх 92,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 901 чалавек[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 85. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 1 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads