Давыдаўскае радовішча каменнай солі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давы́даўскае радо́вішча каме́ннай со́лі — радовішча каменнай солі ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля вёскі Давыдаўка. Адкрыта ў 1941 годзе[1].
Геалагічная характарыстыка
Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай фармацыяй і прымеркаваны да Давыдаўскага падняцця Рэчыцкага вала Прыпяцкага прагіну. Соль залягае асобнымі пластамі з тонкімі праслоямі глініста-карбанатных парод[1].
Запасы
Разведаныя запасы складаюць 20,7 млрд тон. Магутнасць карыснай тоўшчы вагаецца ад 2 да 69 м, паверхня адкладаў знаходзіцца на глыбіні 823,4—880 м.[1]
Крыніцы
Літаратура
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads