Давыдаўка (Светлагорскі раён)
Светлагорскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давы́даўка[1] (трансліт.: Davydaŭka, руск.: Давыдовка) — вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Давыдаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
За 22 км на паўднёвы захад ад Светлагорска, за 135 км ад Гомеля, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Жэрдзь[2].
Гісторыя
У 1926 годзе да вёскі далучаны пасёлак Яўтушкавіцкая Рудня, вядомы прынамсі з 1850 года як вёска (7 двароў) Карпавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні[3].
Насельніцтва
- 1997 год — 103 жыхары, 60 двароў[2].
Геалогія
У 1940 года, для праверкі гіпотэзы Інстытута геалогіі АН БССР, каля Давыдаўкі заклалі глыбінную свідравіну, у працэсе свідравання на глыбіні 844,2 м выявілі саляносныя адклады.[4]
Славутасці
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э. — 1-е тысячагоддзе н.э.), за 3 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Гарадзінка —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000752
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла (1943—1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000750
- Магіла ахвяр фашызму (1942), за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000751
Вядомыя асобы
- Алесь Наўроцкі (1937—2012) — беларускі празаік, паэт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads