Давыдаўскае радовішча нафты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давы́даўскае радо́вішча на́фты — радовішча нафты ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, каля вёскі Давыдаўка. Адкрыта ў 1967 годзе, распрацоўваецца з 1975 года[1].
Геалагічная характарыстыка
Плошча пакладаў складае каля 11 км². Яны прымеркаваныя да падсалявых, міжсалявых і надсалявых дэвонскіх адкладаў на поўначы Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны.[1]
Нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыбіні 2532—3110 м. Пароды-калектары — кавернозна-порава-трэшчынаватыя даламіты, даламітызаваныя вапнякі, вапнякі, ангідрыты з лінзамі вапнякоў.[1]
Характарыстыка нафты
Нафта лёгкая, маласярністая, смалістая, парафінавая, з вялікай колькасцю бензінавых і газавых фракцый[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads