Давід Аспіна

калумбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Давід Аспіна
Remove ads

Даві́д Аспі́на Рамі́рэс (ісп.: David Ospina Ramírez; нар. 31 жніўня 1988, Медэльін, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, брамнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Хуткія факты Давід Аспіна, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Дэбютаваў у клубе з роднага горада «Атлетыка Насьяналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клуба. У 19 гадоў у Аспіны было некалькі прапаноў ад замежных клубаў, як мадрыдскага «Атлетыка» і «Бока Хуніярс», аднак пасля трох сезонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у французскую «Ніцу»[4], пасля няўдалай спробы перайсці ў «Боку».

У ліпені 2012 года з’явіліся чуткі, што Давід можа перайсці ў турэцкі «Бешыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход не была складзена і Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў маі 2014 года стала вядома, што «Ніца» збіраецца падоўжыць з брамнікам дагавор, аднак Давід заявіў, што ён не будзе падпісваць новы кантракт з французскім клубам. Пасля выдатных выступаў за «Ніцу» і зборную Калумбіі на чэмпіянаце свету ў 2014 годзе, Аспінам зацікавіліся накалькі вядучых еўрапейскіх клубаў. Не зважаючы на тое, што іграком цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў склад «Арсенала»[5]. Гэта было пацверджана 27 ліпеня 2014 года, як мяркуецца ігрок каштаваў клуба 3 млн фунтаў стэрлінгаў[6].

У сезоне 2014/15 чаргаваўся ў браме з Войцехам Шчэнсным, у далейшым стаў другім брамнікам «Арсенала» пасля Петра Чэха. У жніўні 2018 года на правах арэнды стаў іграком «Напалі»[7]. У ліпені 2019 года быў выкуплены італьянскім клубам[8]. Пакінуў «Напалі» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года, і ў ліпені ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі[9].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2007 годзе Аспіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Дасягненні

«Атлетыка Насьяналь»

  • Чэмпіён Калумбіі (3): 2005 (а), 2007 (а), 2007 (к)

«Арсенал»:

«Напалі»

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads