Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах — дагістарычныя паселішчы палевага жылля ў Альпах і навакольных раёнах, пабудаваныя прыкладна з 5000 да 500 гг. да н. э. на берагах азёр, рэк і балот (напрыклад, Люблянскае бар'е ). Усяго ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2011 годзе ўнесена 111 аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Аўстрыі (5 паселішчаў), Францыі (11), Германіі (18), Італіі (19), Славеніі (2) і Швейцарыі (56)[1]. У Славеніі палевыя паселішчы сталі першымі аб’ектам, дададзеным у спіс па культурных крытэрыях[2].
Раскопкі, праведзеныя ў некаторых паселішчах, даюць інфармацыю аб тым, як жылі іх насельнікі ў эпоху неаліту і ў бронзавы век. Згодна з ЮНЕСКА, паселішчы з’яўляюцца унікальнымі, выключна добра захаваліся, багатымі ў культурным плане археалагічнымі месцамі, якія з’яўляюцца важнымі крыніцамі пра будову ранніх земляробчых суполак у рэгіёне[1]. Насуперак ходкай думцы, палевыя дамы былі ўзведзены не на вадзе, а на багністых берагах. Палі, якія прыўздымаюць дом, абараняюць жыллё ад паводак. З-за росту плошчы азёр многія палі сягоння знаходзяцца пад вадой, што стварае ўражанне, што яны і раней знаходзіліся там[3].
Remove ads
Зноскі
- Maša Štiftar de Arzu: Pile-dwellings in the Ljubljansko Barje on UNESCO List . Embassy of Slovenia in Washington (14 кастрычніка 2011).
- Armando Mombelli, Lake dwellings reveal hidden past Архівавана 5 мая 2014., SwissInfo.ch, Nov 11, 2011
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads