Палац Незалежнасці (Мінск)

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Незалежнасці (Мінск)map
Remove ads

Палац Незалежнасці — палац у Мінску. Размешчаны на праспекце Пераможцаў, побач з выставачным цэнтрам «БелЭкспа» і Плошчай Дзяржаўнага Сцяга, каля Парку Перамогі.

Thumb
Ландшафтны парк «Беларусь», які мусіў з’явіцца на месцы цяперашнега палаца
Хуткія факты Палац Незалежнасці, Краіна ...

Па словах прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Палац Незалежнасці ў комплексе з плошчай Дзяржаўнага Сцяга канчаткова падкрэслівае непахіснасць беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці[1]. У Палацы будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэння замежнымі пасламі даверчых грамат і сканчаючы нарадамі глаў дзяржаў, якія прыязджаюць у Рэспубліку[2].

Агульная плошча Палаца Незалежнасці складае каля 50 тысяч квадратных метраў. У ім налічваецца некалькі соцень памяшканняў[3].

24 кастрычніка 2013 года ў Палацы Незалежнасці было праведзена паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні глаў дзяржаў, а 25 кастрычніка — паседжанне Савета глаў дзяржаў СНД.

Remove ads

Прызначэнне

Палац Незалежнасці прызначаны для правядзення важнейшых і значных для дзяржавы мерапрыемстваў, сустрэч дэлегацый замежных дзяржаў, ушаноўвання шматдзетных бацькоў, прыёму у піянеры дзяцей з усёй краіны[4]. А. Лукашэнка адзначыў, што будынак не з’яўляецца рэзідэнцыяй і ў Палацы толькі адзін рабочы кабінет для кіраўніка дзяржавы[4]. У Палацы будуць выстаўляцца падарункі кіраўніку дзяржавы[4]. Таксама А. Лукашэнка заявіў, што Палац будзе адкрыты для наведвання[4]. Нягледзячы на гэта, пасля ўзвядзення будынка, ён быў узяты пад узмоцненую ахову і быў закрыты для наведвання[5].

Remove ads

Фінансаванне будаўніцтва

Будаўніцтва Палаца Незалежнасці завяршалася ў абвешчаны ў Беларусі «Год эканоміі». З-за гэтага Палац стаў аб’ектам жорсткай крытыкі, аднак, як запэўніў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, на будаўніцтва не было выдаткавана «ні аднаго рубля» з дзяржаўнага бюджэту, але не назваў крыніц фінансавання[4]. Паводле незалежных СМІ, словы кіраўніка дзяржавы не адпавядаюць рэчаіснасці[6][7][8][9]. Так, паводле ўказаў прэзідэнта № 75 ад 17.01.2012 і № 126 ад 14.03.2013 з рэспубліканскага бюджэту на будаўніцтва Палаца Незалежнасці было вылучана каля 135 мільёнаў долараў. Пазней таксама стала вядома, што дадатковыя сродкі на будоўлю вылучаў таксама Мінгарвыканкам[10].

Remove ads

Будаўніцтва

Будаўніцтва пачата летам 2011 года, падчас абвастрэння валютна-фінансавага крызісу ў Беларусі. А. Лукашэнка адзначыў, што ўсё ў Палацы Незалежнасці зроблена з айчынных матэрыялаў і беларускімі будаўнікамі[4]. Архітэктар праекта, Уладзімір Архангельскі, адзначыў, што інтэр’ер галоўным чынам складаецца з айчыннай прадукцыі. Дываны прывезены з Брэста і Віцебска, люстры — з Ліды[3]. У прыватнасці, люстры пастаўляліся лідскім прадпрыемствам «Каскад»[11].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads