Далмацый Старэйшы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Далмацый Старэйшы
Remove ads

Флавій Далмацый (лац.: Flavius Dalmatius, забіты ў 337 годзе), вядомы таксама як Далмацый Старэйшы, — рымскі дзяржаўны дзеяч першай паловы IV стагоддзя, прадстаўнік дынастыі Канстанціна.

Хуткія факты Флавій Далмацый, консул Рымскай імперыі ...
Remove ads

Біяграфія

Далмацый быў адным з адзінакроўных братоў Канстанціна Вялікага ад другога шлюбу Канстанцыя Хлора з Флавіяй Максіміянай Феадорай.

У 306 годзе, па патрабаванні Алены, ён быў адасланы далей ад імператарскага двара. Далмацый правёў юнацтва ў гальскай Талозе (суч. Тулуза). Верагодна, што двое ягоных сыноў, Далмацый Малодшы і Ганібаліян Малодшы, нарадзіліся тут. У сярэдзіне 320-х гадоў Флавій Далмацый вярнуўся у Канстанцінопаль. У 333 годзе Канстанцін прызначыў яго цэнзарам, а таксама консулам разам з Даміцыем Зенафілам.

У Антыёхіі (суч. Антак'я) адказваў за бяспеку ўсходніх граніц імперыі. У гэты перыяд Далмацый разглядаў справу епіскапа Афанасія Александрыйскага. У 334 годзе Далмацый здушыў паўстанне Калокера, які абвясціў сябе імператарам на Кіпры. У наступным годзе ён паслаў салдат, каб выратаваць жыццё Афанасію. Абодва ягоныя сыны былі прызначаны на важныя пасады ў імперыі. Але пасля смерці Канстанціна Вялікага ў маі 337 года Канстанцый II першым паспеў прыбыць у Канстанцінопаль і стаць удзельнікам палацавай змовы, якая ставіла за мэту перадаць уладу над імперыяй толькі сынам Канстанціна: Канстанціну II, Канстанцыю II і Канстанту. Флавій Далмацый і ягоныя сыны былі забіты. Загінулі амаль усе сваякі Канстанціна Вялікага.

Выжылі толькі Канстанцый Гал і Флавій Юліян, сыны Юлія Канстанцыя, аднаго з адзінакроўных братоў Канстанціна.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads