Тулуза

горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Тулузаmap
Remove ads

Тулуза (фр.: Toulouse [tuˈluz], мясц. [tuˈluzə], акс.: Tolosa [tuˈluzɔ], лац.: Tolosa) — горад на поўдні Францыі, сталіца рэгіёна Аксітанія і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Верхняя Гарона. Насельніцтва — 427 тыс. чалавек (адзнака 2004 г.). Дэвіз акс.: Per Tolosa totjorn mai.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

У 106 годзе да н.э. гальскае паселішча Талоса было захоплена рымлянамі. З IV стагоддзя вядома пра знаходжанне ў Тулузе біскупа.

З 419 па 507 гады Тулуза была сталіцай каралеўства вестготаў.

У 508 годзе Тулузай авалодалі франкі на чале з Хлодвігам. Час ад часу Тулуза апынялася сталіцай самастойнага каралеўства Аквітанія. У 721 годзе вытрымала аблогу сарацынаў. З 778 года — рэзідэнцыя графаў Тулузскіх, якія трымалі пад сваім кантролем поўдзень Францыі.

Дабрабыт сярэднявечнай Тулузы быў звязаны не толькі з яе сталічным становішчам, але і з тым, што праз яе праходзіў шматлюдны шлях Святога Якава. Аблога Тулузы крыжакамі працягвалася з кастрычніка 1217 па чэрвень 1218 года. Хоць узяцце крыжакамі і нанесла адчувальны ўдар, горад працягваў развівацца. У 1214 годзе Святы Дамінік заснаваў у Тулузе ордэн дамініканцаў. У 1229 годзе пачаў працаваць Тулузскі ўніверсітэт, а ў 1317 годзе біскупская кафедра ўзвысілася да ступені архібіскупскай.

Пасля далучэння да каралеўскага дамена ў 1271 годзе Тулуза да Вялікай французскай рэвалюцыі заставалася цэнтрам правінцыі Лангедок. Тулузскі парламент, упершыню скліканы ў 1420 годзе, разглядаў судовыя цяжбы жыхароў усяго поўдня Францыі. Пра тулузскія літаратурныя турніры гл. Клеманс Ізор.

У гады Гугеноцкіх войнаў Тулуза служыла апорай Каталіцкай лігі. У 1632 годзе ў двары Тулузскай ратушы быў пакараны смерцю апошні герцаг Манмарансі.

У 1814 годзе маршал Сульт прайграў пад Тулузай апошнюю бітву Паўастраўной вайны.

Да будаўніцтва першай чыгункі Тулуза як правінцыйны горад пазнілася ў сваім прамысловым развіцці. Пачатак тулузскаму авіябудаванню паклаў Клемент Адэр (1841—1925). Пры Шарлі дэ Голі ў Тулузе размясціліся Нацыянальны цэнтр касмічных даследаванняў і звязаныя з ім прадпрыемства абароннай і авіякасмічнай галін, што спрыяла хуткаму эканамічнаму і сацыяльнаму росту. Некалькі струхлелых кварталаў старой забудовы былі знесены; на іх месцы з’явіліся сучасныя вышынныя будынкі.

Remove ads

Геаграфія

Тулуза размешчана на берагах Гароны, паміж Атлантычным акіянам (250 км) і Міжземным морам (150 км). У Тулузе змыкаюцца Лангедокскі і Гаронскі каналы, якія злучаюць Атлантычны акіян з Міжземным морам. Старая частка горада займае высокі правы бераг Гароны. Вакол раскінуліся прадмесці, вядомыя з Сярэднявечча. Даўней тут размаўлялі на аксітанскай гаворцы. На левым беразе — прадмесце Сен-Сіпр’ен; за ім — спальны раён сучаснай забудовы, Мірай.

Remove ads

Клімат

Больш інфармацыі Клімат Тулузы, Паказчык ...
Remove ads

Славутасці

Thumb
Начное падсвятленне плошчы Капітолія з выкладзеным на маставой аксітанскім крыжом

У Тулузе своеасаблівая архітэктура, яе таксама называюць «ружовым горадам» з-за колеру цэглы — традыцыйнага матэрыялу, з якога быў пабудаваны стары горад.

Сярод архітэктурных помнікаў горада вылучаюцца — выкананая ў гатычным стылі царква якабінцаў (Les Jacobins) XIII—XIV стагоддзяў, раманская базіліка Сэн-Сэрнэн (Saint-Sernin) пачатак будаўніцтва канец XI стагоддзя, сабор Сэнт-Эцьен (Saint-Etienne) лічыцца прататыпам гатычна-мерыдыянальнага стылю, гісторыя якога пачынаецца ў 1073 годзе.

Thumb
Thumb
Thumb
Рэнесансны атэль д’Асеза Асабняк купца П’еро (XVII стагоддзе) Месца нараджэння ордэна дамініканцаў
Remove ads

Адукацыя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads