Далмацыя (рымская правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Далмацыя (рымская правінцыя)
Remove ads

Далмацыя (лац.: Dalmatia) — правінцыя Рымскай імперыі, назва якой, відаць, паходзіць ад назвы ілірыйскага племя далматаў, якое жыло на ўсходнім узбярэжжы Адрыятычнага мора ў 1 тысячагоддзі да н.э.

Thumb

Гісторыя

Thumb
Рымская Далмацыя і суседнія раёны

Рэгіён быў паўночнай часткай[1] Ілірыйскага царства з IV стагоддзя да н.э. да пачатку Ілірыйскіх войнаў у 220 годзе да н.э. і 168 годзе да н.э., пасля якіх Рымская рэспубліка стварыла свой пратэктарат на поўдзень ад рэкі Нератва. Вобласць, размешчаная на поўнач ад Нератвы была паступова ўключана ў склад пратэктарата, да афіцыйнага заснавання рымскай правінцыі Ілірык у 32 — 27 гадах да н.э.

З часам Далмацыя становіцца часткай рымскай правінцыі Ілірык. Паміж 6 і 9 гадамі н.э. далматы сумесна з пананійцамі падымаюць серыю мецяжоў, якія былі падушаны, і ўжо ў 10 годзе н.э. Ілірык падзелены на дзве правінцыі Панонію і Далмацыю.

Тэрыторыя Далмацыі ўключала ўсё Дынарскія Альпы і значную частку ўсходняга ўзбярэжжа Адрыятычнага мора. Правінцыя была радзімай рымскага імператара Дыяклетыяна, які пабудаваў палац у Салоне[2].

Гісторык Тэадор Момзен пісаў у сваёй працы «Правінцыі Рымскай імперыі», што ўся Далмацыя была цалкам латынізавана да IV стагоддзя н.э. Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі (у 476), рэгіёнам кіравалі готы, але ўжо ў 535 годзе Юстыніян I далучыў Далмацыю да Візантыйскай імперыі.

Remove ads

Гл. таксама

  • Далмацыя
  • Гісторыя Далмацыі
  • Рымская правінцыя

Крыніцы

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads