Готы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Готы
Remove ads

Го́ты (гоцк.: 𐌲𐌿𐍄𐌰𐌽𐍃, Gutans, лац.: Gothi, Got(h)ones, стар.-грэч.: Γότθοι)  — германскі народ IIIX стагоддзяў, які да VIII стагоддзі адыгрываў значную ролю ў гісторыі Еўропы. Гэта былі германскія плямёны, верагодна, скандынаўскага паходжання, якія гаварылі на ўсходнегерманскай гоцкай мове (для якой біскуп Ульфіла ў IV стагоддзі распрацаваў гоцкую пісьменнасць). У першыя стагоддзі нашай эры яны прарабілі шлях са Швецыі да Чорнага мора і ракі Дунай, дасягнуўшы самых аванпостаў Рымскай імперыі.

Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Remove ads

Ранняя гісторыя

Thumb
Распаўсюджванне готаў (прыблізнае)      Готланд,      Гёталанд (гістарычная тэрыторыя),      Вельбарская культура,      Чарняхоўская культура,      Рымская імперыя

Готы сфармаваліся ў Скандынавіі, у вобласці, якую Іардан заве Скандза. Хоць пытанне аб сваяцтве готаў з проташведскім племем гетаў спрэчны, пад Скандзай у гістарыяграфіі прынята разумець поўдзень сучаснай Швецыі і востраў Готланд. Пры каралі Берыгу яны пераправіліся праз Балтыйскае мора і занялі ў II стагоддзі нізоўі Віслы (Іардан называе гэту вобласць Гатыскандза).

З пераправы готаў у кантынентальную Еўропу гісторыкі пачынаюць адлік Вялікага перасялення народаў. Выцесненыя готамі з тэрыторыі сучаснай Польшчы вандалы і ругі пачалі рух на поўдзень, прымушаючы мясцовае насельніцтва ссоўвацца ў бок Міжземнамор'я. Адсюль — першы націск варвараў на паўночна-ўсходнія межы Рымскай імперыі, які яна адчула пры Марку Аўрэліі.

Пяты пасля Берыга кароль готаў Філімер прывёў іх, па адной з версій, у Прыдняпроўе, дзе на тэрыторыі цяперашняй Украіны ўзнікла гоцкая дзяржава Оюм. Да гэтага Прыдняпроўе, меркавана, займаў народ спалаў. У археалагічным плане знаходжанню готаў у Прыдняпроўе адпавядае чарняхоўская культура, з цэнтрам на сярэднім Днястры, а больш ранняму перыяду іх гісторыі — культура вельбарская.

Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Оюма познія і ненадзейныя — «Гетыка» Іардана і скандынаўскія сагі (у першую чаргу, «Сага пра Хервер»), якія апавядаюць пра барацьбу готаў з гунамі. Сталіцай адзінай гоцкай дзяржавы ў скандынаўскім фальклоры лічыўся горад на Дняпры — літаральна Данпарстад. У сазе пра Хервер сталічным названы «рачны дом» — Археймар.

Каля 230 года готы спусціліся ў Прычарнамор'е. Калі з готамі ўпершыню сутыкнуліся рымляне, яны ўжо падзяліліся на дзве галіны — усходнюю (остготы) і заходнюю (вестготы), пра якія гл. падрабязней у адпаведных артыкулах. Да ліку гоцкіх плямёнаў адносіліся таксама скіры, таіфалы і крымскія готы, ад якіх пазней адлучыліся готы-трапезіты Тамані.

Remove ads

Гоцкія войны

Thumb
Гоцкі правадыр — мазаіка Вялікага палаца ў Канстанцінопалі.
Thumb
Вестгоцкая брошка
Remove ads

Остготы, вестготы, крымскія готы

  • У 410 кароль вестготаў Аларых захапіў Рым.
  • У 412 вестготы ўрываюцца ў Галію.
  • У 414 вестготы ўрываюцца ў Іспанію.
  • У 418 вестготы адыходзяць у Аквітанію (Паўднёва-Заходняя Францыя) і засноўваюць там сваё каралеўства.
  • У 451 пры Каталаўнскіх палях саюз готаў і іншых плямёнаў спыніў прасоўванне на захад гунаў.
  • У 463 вестготы аднаўляюць заваяванне Іспаніі.
  • У 493 кароль остготаў Тэадорых засноўвае каралеўства ў Італіі.
  • У 507 франкі выцясняюць вестготаў з Аквітаніі.
  • Падчас Гоцкай вайны (536555) арміі візантыйскага імператара Юстыніяна знішчаюць дзяржаву остготаў у Італіі.
  • У 711 арабская армія Тарыка ібн Зіяда знішчае каралеўства вестготаў у Іспаніі.
  • Да пачатку XVII стагоддзя адносяцца апошнія звесткі пра гоцкую абшчыну ў Крыме (гл. Крымска-гоцкая мова).

Пісьменнасць

Thumb
Маўзалей Тэадорыха (520) — адзіны захаваны помнік гоцкай архітэктуры.

Готы першымі з германскіх плямёнаў прынялі хрысціянства (арыянскага толку). Гоцкая Біблія — першы літаратурны помнік на германскім мове; адначасова гэта і першы перакладны германскі пісьмовы помнік. На сённяшні дзень вядомыя толькі асобныя фрагменты гэтага перакладу. Тым не менш, з пункту гледжання філалогіі (як літаратуразнаўства, так і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства) ён унікальны і каштоўны. Гэты пераклад быў здзейснены ў IV стагоддзя н.э. арыянскім біскупам Ульфілай.

Remove ads

Памяць пра готаў

У часы Рэнесансу готы разглядаліся гуманістамі як носьбіты варварскага пачатку, вінаватыя ў разбурэнні антычнай цывілізацыі. Да з'яўлення тэрміна Сярэднявечча ўсё германска-варварскае ў еўрапейскай культуры пазначалася эпітэтам «гатычны». Адсюль паходзяць тэрміны готыка і гатычны шрыфт, хоць адпаведныя з'явы да готаў прамога стаўлення не маюць.

Падчас знаходжання готаў ва Усходняй Еўропе іх суседзі — славяне — перанялі з гоцкай мовы мноства слоў — «хлеб», «суп», «смятана», «кацёл», «купіць», «Госпад», «царква», «крэст», «лек», «ліхва», «скарб», «скрыня», «вінаград», «вярблюд» і інш. (падрабязней гл. слоўнік Фасмера). На пераемнасць у адносінах да готаў прэтэндавалі шведскія каралі («каралі шведаў (свеяў), готаў і вендаў»), нашчадкамі вестготаў лічыла сябе іспанская знаць.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Jordanes (1997), The Origins and Deeds of the Goths, Перакладчык Mierow; Charles C., Calgary: J. Vanderspoel, Department of Greek, Latin and Ancient History, University of Calgary, Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2006, Праверана 5 September 2008
  • Makiewicz, Tadeusz. The Goths in Greater Poland. The Council of Europe, EuRoPol Gaz S.A.. Праверана 5 September 2008.
  • Skorupka, Tomasz. Jewellery of the Goths. Poznan Archaeological Museum (1997). Праверана 16 September 2008.
  • Hooker, Richard. The Germans. World Civilizations. Washington State University (1996). Праверана 19 September 2008.
  • Kaliff, Anders. Gothic Connections:Abstract(недаступная спасылка). Uppsala Universitet (2001). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2004. Праверана 19 September 2008.
  • "The Savage Goths", Terry Jones’ Barbarians, June 2006, Архівавана з арыгінала 8 снежня 2008, Праверана 25 ліпеня 2012
  • Forest People: the Goths in Transyvania, Hungary: NIIF
  • The origin of the Goths (PDF), Neðerlands: Kortland
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads