Даліта Аванесян

армянская спявачка, удзельніца Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2011. From Wikipedia, the free encyclopedia

Даліта Аванесян
Remove ads

Даліта Арцін Аванесян[1] (арм.: Դալիթա Արթին Ավանեսյան, нар. 19 верасня 1999 года, у Тэгеране, Іран) — армянская спявачка[2][3], удзельніца Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2011, які адбыўся 3 снежня 2011 года ў Ерэване, дзе яна прадстаўляла Арменію з песняй «Welcome to Armenia» (арм.: «Բարի գալուստ Հայաստան»).

Хуткія факты Даліта Аванесян, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Маладая спявачка жыве ў Ерэване, сталіцы Арменіі. Пачынаючы з 6 гадоў бярэ ўдзел у розных конкурсах хараства. Вучыцца ў «Музычнай школе № 1» імя Аляксандра Спендыярана[4], у трох розных кірунках: фартэпіяна, гітара і вакал, у адукацыйным комплексе «Альманах» ім. Анжэлы Аруцюнян. Займаецца плаваннем і вялікім тэнісам[5].

Даліта вяла рубрыку «Дзіцячыя навіны» на 2-м армянскім тэлеканале ў праграме «Добрая раніца Арменія».

Яна была карэспандэнтам «Bumbumik Show» на тэлеканалах «Кентрон» і «ATV». 2010 г. Брала ўдзел на тэлеканале «Шант» у праграме «Утоены талент» дзе прадстаўляючы свае навыкі, выйшла ў паўфінал. Узяла ўдзел у гала-канцэрце. Знялася ў многіх эпізодаў серыяла «Шылашпот» у тэлеканале «Шант» (праграма для дзяцей Ералаш). Здымаецца ў тэлеканале «Арменія ТБ», праграме «Чарлі Show» ў ролі Чарліты.

У моладзевым часопісе «YES» займела ўласную старонку з рубрыкай «Dalita і сябры». Таксама выступае ў Тэатры-студыі Арташэса Алексаняна ў спектаклі «Суд армян — суд усяго чалавецтва», здымаецца ў серыяле «Каргін серыял» разам з вядомымі армянскімі акцёрамі.

У лістападзе 2015 года яна выпусціла свой першы альбом «Welcome to Armenia», названы па імі песні якая яна спявала ў Дзіцячым Еўрабачанні 2011.

Remove ads

Прызнанне

  • 2005 — стала пераможцай у конкурсе хараства «Міс Арменія».
  • 2006 — стала ўладальніцай намінацыі «Міс рэклама».
  • 2007 — перамагла ў «рэспубліканскім конкурс-фестывалі імі Аляксандра Спендыярана маладых музычных выканаўцаў». Заваявала тытул «Міс талент».
  • 2008 — стала ўладальніцай сертыфіката «ганаровага члена» за праяву ўнікальнага ўнёску на конкурсе «Міс і містэр свету».
  • 2009 — атрымала сваю першую прэмію ў конкурсе «Залаты трыснёг», перамагла ў конкурсе «Міс Топ-мадэль 2009 года»[6] і была ўзнагароджана адмысловым прызам ад знакамітага баксёра — Алекса Абрахама.
  • 20092010 — заняла першае месца ў «Армянскам алімпіядзе танцаў».
  • 2010 — брала ўдзел у армянскім адборачным туры на Дзіцячае Еўрабачанне і апынулася ў пяцёрцы лепшых. На тэлеканале «Шант» брала ўдзел у конкурсе «Утоены талент»[7], дзе прадстаўляючы свае навыкі, выйшла ў паўфінал, брала ўдзел у гала-канцэрце і знялася ў некалькіх эпізодах тэлесерыяла «Ералаш».
  • 2011 — стала ўладальніцай граматы за «Лепшы хіт». Перамагла ў адборачным туры Дзіцячага Еўрабачання ў Арменіі і прадставіла краіну[8] ў фінале конкурсу, заняўшы ў выніку пятае месца[9].
Remove ads

Зноскі

  1. Dalita - «Welcome To Armenia»(недаступная спасылка). ESCnews.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 23 мая 2012.
  2. Армению на "Детском Евровидении 2011" представит Далита (19 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 23 мая 2012.
  3. Сурен Арамян. Dream Airlines Далиты Аванесян(недаступная спасылка). Собеседник Армении. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 4 мая 2012.
  4. Далита (Армения)(недаступная спасылка). EscKaz.com. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012. Праверана 23 мая 2012.
  5. Dalita in Miss Top World 2009 with Alex Abraham. Youtube (29 лістапада 2009). Праверана 23 мая 2012.
  6. "На детском «Евровидении» победила Грузия. СМИ: Россия проиграла из-за равнодушия к конкурсу". NEWSru.com. 2011-12-05. Праверана 2012-05-04.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads