Армянская мова
мова з індаеўрапейскай сям'і моў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Армянская мова (арм.: Հայերեն) уваходзіць у фрыгійска-армянскую падгрупу грэка-фрыгійска-армянскай групы палеабалканской галіны індаеўрапейскай сям’і моў. Сярод іх з’яўляецца адной з старажытнапісьменных.
Remove ads
Афіцыйны статус і выкарыстанне
Мова армян, дзяржаўная мова Арменіі. Агульная колькасць носьбітаў па ўсім свеце — каля 9 мільёнаў чалавек.
Сучасная літаратурная мова мае 2 варыянты: усходні (дзяржаўная мова Арменіі) і заходні (сродак зносін армян за мяжой).
Пісьменства
Армянскі алфавіт створаны Месропам Маштоцам у 405—406 гг.
Лінгвістычнае апісанне
Фанетыка багатая зычнымі — 30 фанем; 6 галосных. Самая развітая і багатая граматычная катэгорыя — дзеяслоў.
Гісторыя
Гісторыя літаратурнай мовы падзяляецца на 3 лерыяды: старажытнаармянская мова вядома з часу стварэння армянскага пісьма (V ст.), вусны яе варыянт выйшаў з ужытку ў ХІ ст., пісьмова-літаратурная (грабар) існавала да канца ХІХ ст.; сярэдні лерыяд — XII—XVI ст.; з XVII ст. фарміруецца новая літаратурная армянская мова.
Гл. таксама
Літаратура
- Армянская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Армянская мова
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads