Даменіка Гірландая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даменіка Гірландая (італ.: Domenico Ghirlandaio; сапраўднае імя італ.: Domenico di Tommaso Curradi di Doffo Bigordi; 1449, Фларэнцыя — 11 студзеня 1494) — адзін з вядучых фларэнтыйскіх мастакоў кватрачэнта, заснавальнік мастацкай дынастыі, якую працягнулі яго брат Давід і сын Рыдольфа. Кіраўнік мастацкай майстэрні, дзе жыў юны Мікеланджэла. Аўтар фрэскавых цыклаў, у якіх выпукла, з разнастайнымі падрабязнасцямі паказана дамашняе жыццё біблейскіх персанажаў (у іх ролі выступаюць высакародныя грамадзяне Фларэнцыі ў строях свайго часу).
Remove ads
Біяграфія
Даменіка Гірландая нарадзіўся ў сям’і майстра ювеліра Тамаза Бічардзі. Захаваліся звесткі, што ювелірныя гірлянды, якія ён рабіў для ўпрыгожвання жаночых галаўных убораў, былі ў вялікай модзе, таму Тамаза атрымаў мянушку «гірляндшчык» (ghirlandaio), якая перайшла яго сынам і ўнукам.
Даменіка Гірландая збіраўся таксама стаць залатых спраў майстрам, але рана выявіў выдатныя здольнасці жывапісца. Яго настаўнікам быў Алесіа Бальдавінеці. Да ранняй творчасці Гірландая адносяцца фрэскі, зробленыя ім у Рыме. З гэтых твораў захавалася толькі «Пакліканне да апостальства св. Пятра і Андрэя» і фрэска з выявай дабраслаўлёнага Ераніма ў царкве Аньісантэ ў Фларэнцыі. Усё атачэнне дабраслаўлёнага Ераніма ўяўляе карціну паўнейшага дамашняга зацішша, напісаную ў манеры тагачасных нідэрландскіх мастакоў і, нарэшце, «Тайная вячэра» ў трапезнай царквы Аньісантэ, якая вылучаецца індывідуальнасцю ўсіх персанажаў.

Талент Гірландая выявіўся ў фрэсках капліцы Сасеты ў царкве Санта-Трыніта ў Фларэнцыі, якія паказваюць падзеі з жыцця св. Францыска. Вылучаецца фрэска, якая паказвае смерць св. Францыска. Урачыстае размяшчэнне цэлага, строгасць асобных фігур, мужны выраз спачувальнага ўдзелу на тварах і дасканаласць тэхнічнага выканання — усе гэтыя якасці ставяць гэты твор высока. У выявах на дысках своеасаблівая манера Даменіка Гірландая не так прыкметная; пры тым у іх непрыемна дзівіць вока пэўная стракатасць і перавага ярка-чырвонага колеру. Сярод гэтых карцін сустракаюцца выдатныя, як, напрыклад, «Пакланенне вешчуноў» у царкве фларэнтыйскага выхавальнага дома (agli Innocenti). Дзве Мадонны яго работы знаходзяцца ў фларэнтыйскай Акадэміі. Адна з карцін, пазначаная 1485 годам, «Пакланенне пастыраў» з паганскім саркафагам, які замянае яслі. «Наведванне св. Панны» знаходзіцца ў Луўры. «Мадонна» у ззянні з чатырма святымі, у Берлінскім музеі.
Remove ads
Творы
- Капэла Сасеці
- Капэла Тарнабуоні
- Сіксцінская капэла
Зноскі
- Corriere della Sera — Milano: RCS MediaGroup, 1876. — ISSN 1120-4982; 1128-2568; 2499-2542 Праверана 8 красавіка 2017.
- Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- Cadogan J. K. (unspecified title) — 2000.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads