Франчэска Граначы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франчэска Граначы (італ.: Francesco Granacci; 23 ліпеня 1469, Фларэнцыя, Італія — 30 лістапада 1543, там жа) — італьянскі мастак.
Франчэска Граначы вучыўся ў майстэрні Даменіка Гірландая і дапамагаў яму ў напісанні яго карцін, выкарыстоўваючы замест тэмперы алейныя фарбы. Па замове Ларэнца Медычы Граначы ўдзельнічаў у роспісе фларэнційскага Сан-Марка. Пазней ён працаваў з Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла і Рафаэлем.

У 1508 годзе Граначы пераехаў у Рым, дзе разам з іншымі мастакамі дапамагаў Мікеланджэла ў роспісе Сіксцінскай капэлы.
На стыль Граначы аказалі ўплыў Філіпіна Ліпі і Фра Барталамеа.
Граначы згадваецца ў «Жыццяпісе мастакоў» Джорджа Вазары. Таксама згадваецца ў рамане пра Мікеланджэла Ірвінга Стоўна «Мукі і радасці».

Remove ads
Зноскі
- Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 20 мая 2021.
- Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads