Данатэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Данатэ́ла (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi; каля 1386, Фларэнцыя — 13 снежня 1466) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнесансу.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Раннія гады
Данатэла нарадзіўся ў Фларэнцыі або блізу яе паміж 1382 і 1387 гадамі у сям’і часальшчыка воўны. На працягу жыцця Данатэла працаваў у Фларэнцыі, Падуі і Сіене.
Вучыўся і спачатку працаваў з фларэнційскім жывапісцам і скульптарам Ларэнца Гіберці , карыстаючыся заступніцтвам багатага фларэнційскага банкіра Мартэлі . З 1404 да 1407 года працаваў у майстэрні Жыберці ў Фларэнцыі.
Для заканчэння сваёй мастацкай адукацыі ездзіў з 1430 да 1433 года ў Рым, разам з вядомым архітэктарам Брунелескі, дзе вучыўся ў яго антычнай разьбе.Адна з яго першых прац — гарэльеф з дробназярністага каменя, які паказвае Дабравешчанне.
Творчасць
З 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для фларэнційскіх цэркваў: скульптуры Давіда (1408/1409 г.г.), св. Яна Евангеліста (1408—1415), св. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік з бронзы венецыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасці. У нашыя дні ён стаіць перад царквой св. Антонія ў Фларэнцыі.
Апошнія гады
Апошнія гады жыцця Данатэла правёў у Фларэнцыі, працуючы да старасці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны з вялікай павагай у царкве Сан-Ларэнца, упрыгожанай яго працамі.
Remove ads
Значэнне творчасці
Дзейнасць Данатэла мела важнае значэнне для развіцця рэнесанснай разьбы і яе вызвалення ад уплываў готыкі.
Зноскі
- KulturNav — 2016. Праверана 23 кастрычніка 2016.
- BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- Avery C., McHam S. B. Donatello // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023249
- RKDartists
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads