Антычнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ант́ычнасць (ад лац.: antiquus — стары, старажытны, старажытнасць) — перыяд гісторыі ад 800 да н.э. да 600 г. н.э. у рэгіёне Міжземнага мора.


Гэты час адрозніваецца ад папярэдніх і наступных агульнымі і сталымі культурнымі традыцыямі, а з пачатку І стагоддзя н.э., з прычыны пашырэння Рымскай імперыі, таксама палітычнай і культурнай цэласнасцю.
У больш вузкім сэнсе Антычнасцю лічаць гісторыю старажытнай (архаічнай) і класічнай Грэцыі, элінізму і Рымскай імперыі (але толькі эпоху рэспублікі, прынцыпату і дамінату). У больш шырокім сэнсе антычнасць уключае гісторыю Егіпта, Міжрэчча, Сірыі, Персіі і Малой Азіі, пачынаючы з пачатку пісьменства (каля 3500 да н.э.)[1]. Антычная спадчына стала адным з падмуркаў развіцця еўрапейскага грамадства і культуры.
Remove ads
Антычная культура
Дасягненнямі антычнага грамадства сталі дэмакратыя і правы грамадзян. Высокага ўзроўню развіцця дасягнулі філасофія (Сакрат, Платон, Арыстоцель), літаратура (Гамер, Гесіёд, Сапфо, Вергілій, Авідзій), выяўленчае мастацтва (Фідый, Праксіцель, Лісіп), архітэктура Іктын, Калікрат, Вітрувій), тэатр. У эпоху Антычнасці ўзніклі шматлікія феномены сучаснай культуры, у тым ліку трагедыя і камедыя, сатыра, дыялог, хор, гімназія, амфітэатр, іпадром, цырк, мост, брукаваныя дарогі.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Гл. таксама
- Антычная культура
- Антычная літаратура
- Антычная філасофія
Зноскі
- Клінапісныя помнікі пісьменства, знойдзеныя ў Месапатаміі, датаваны прыкладна сярэдзінай IV тысячагоддзя да н.э.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads